«Таронта Мэйпл Ліўз», за які выступае беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі, працягвае трымаць першы радок у рэйтынгу часопісу Forbes, які штогод вызначае самую дарагую каманду НХЛ.
За мінулы сэзон кошт «Кляновых лістоў», якія ўжо трэці год запар ня могуць прабіцца ў Кубак Стэнлі, павялічыўся з 413 да 448 мільёнаў даляраў.
На другім месцы ‑ «Нью‑Ёрк Рэйнджэрс» (411), на трэцім «Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны. Каманда з Квэбэку каштуе 334 мільёнаў.
Дзявятае месца ў рэйтынгу займае «Каларада Эвэланш», дзе гуляе абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей.