Футбалісты зборнай Швейцарыі, косаўскія албанцы Граніт Джака і Джэрдан Шачыры аштрафаваныя на 10 тысяч швейцарскіх франкаў (10,1 тысячы даляраў) кожны за «неспартовыя паводзіны» на матчы з Сербіяй.

Такое рашэнне вынес дысцыплінарны камітэт ФІФА. Джака і Шачыры, святкуючы забітыя ў матчы галы, скрыжавалі рукі так, што гэты жэст нагадваў двухгаловага арла на сцягу Албаніі. Заўзятары Сербіі асвіствалі футбалістаў.

Таксама ФІФА аштрафавала і капітана зборнай Швейцарыі Штэфана Ліхтштайнера на 5 тысяч франкаў (5,05 тысячы даляраў).

Швейцарскім футбалістам пагражала максімальнае пакаранне ў выглядзе дыскваліфікацыі на дзве гульні, аднак дысцыплінарны камітэт ФІФА вырашыў абмежавацца штрафам.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0