Калектыву газеты «Спартыўная панарама» — друкаванага органа Мінспорту — прадстаўлены новы галоўны рэдактар. Ім стаў Уладзімір Пехцераў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца з Міністэрства спорту і турызму.
Уладзіміру Пехцераву 46 гадоў. Ён скончыў Сувораўскае вучылішча ў Мінску і журфак Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Да прызначэння галоўным рэдактарам «СП» працаваў у прэс-службах Дзяржаўнага мытнага камітэта і Белдзяржхарчпрама, а таксама ў Міністэрстве інфармацыі. Захапляецца фатаграфіяй і актыўна стасуецца з сябрамі на сваіх старонках у сацсетках.
«Спартыўная панарама» — найстарэйшае спартыўнае выданне краіны. Да 1995 года выдавалася пад назвай «Фізкультурнік Беларусі». Больш за дзесяць гадоў галоўным рэдактарам выдання быў Віктар Рабінін. Аднак год таму ён пакінуў сваю пасаду (абавязкі галоўрэда прыняў Віктар Ізотаў).
Скрыншот са старонкі Уладзіміра Пехцерава ў Facebook