Тэорыі змовы аб татальным кантролі ўрада над чалавекам, відаць, зусім не турбуюць прагрэсіўных шведаў — больш за 3,5 тыcячы чалавек добраахвотна запісаліся на чыпаванне, паведамляе Science Alert. На думку добраахвотнікаў, падскурны чып, ужыўлены з дапамогай спецыяльнага пісталета паміж вялікім і ўказальным пальцам, дазволіць аб'яднаць у адной прыладзе кашалёк, праязны на метро, цягнік, пропуск ад офіса і ключы ад кватэры.

Большасць прагрэсіўных шведаў — трансгуманісты. Людзі, якія вераць, што дасягненні навукі і тэхнікі могуць пазбавіць чалавека ад большасці цяжкасцяў, звязаных са здароўем, выкананнем побытавых задач і ўсяго таго, што прыносіць звычайнаму чалавеку непакой.

Навукоўцы з Універсітэта Лунда лічаць, што чыпаванне адкрые для звычайных грамадзян Швецыі дарогу ў новую «лічбавую эпоху» і значна паскорыць рост эканомікі. Даследчыкі ўпэўненыя, што вера шведаў у лічбавыя тэхналогіі дазволіць стварыць прынцыпова новы свет, у якім звыклыя штодзённыя аперацыі будуць ажыццяўляць зручна і лёгка. Прафесар Універсітэта Лунда Моа Пэтэрсан лічыць, што ўсяго праз пару гадоў колькасць ахвотных паставіць сабе мікрачып пад скуру пачне расці, а сярэдзіну стагоддзя Швецыя можа сустрэць у якасці першай цалкам лічбавай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0