Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго ёсць шмат пытанняў да Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Адпаведная заява прагучала сёння ў час прыняцця кадравых пытанняў, піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне Мікалая Рагашчука, які займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама, на пасаду намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама.
Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, ці ёсць дастойная кандыдатура для таго, каб замяніць Мікалая Рагашчука на ранейшай пасадзе. «Глядзіце, каб быў перспектыўны і моцны чалавек. Бо, скажу вам шчыра, да гарвыканкама ў мяне пакуль шмат пытанняў», — сказаў ён.