Дэлегацыя Беларусі на чале са старэйшым сынам і памочнікам прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктарам Лукашэнкам 25 чэрвеня наведала Чачню, дзе сустрэлася з Рамзанам Кадыравым. Аб гэтым кіраўнік Чачні напісаў у сябе ў Укантакце.
«У Чачэнскую Рэспубліку з сяброўскім візітам прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з памочнікам прэзідэнта РБ па нацыянальнай бяспецы Віктарам Лукашэнкам. У ходзе нашай сустрэчы Віктар Аляксандравіч перадаў мне і чэчэнскаму народу словы прывітання і добрыя пажаданні ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі», — напісаў Кадыраў.
Кіраўнік Чачні таксама адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Чачэнскай Рэспублікай развіваюцца ва ўсіх сферах, уключаючы эканоміку, малы і сярэдні бізнэс, сельская гаспадарка, культуру, спорт, турызм, гандаль
«Упэўнены, што візіт Віктара Лукашэнкі будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню нашага супрацоўніцтва ў інтарэсах Беларусі і Чачэніі», — сказаў на заканчэнне Кадыраў.
Падчас візіту Віктара Лукашэнкі таксама паказалі Расійскі ўніверсітэт спецназа ў Гудэрмесе, у якім, як напісаў у сябе ў Twitter Кадыраў, «створаны найлепшыя ў свеце ўмовы для падрыхтоўкі падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння».
Мяркуючы па кадрах з відэа, Віктар Лукашэнка пабываў на стрэльбішчы, яму паказалі, дзе займаюцца навучэнцы, і што ўваходзіць у іх сухпайкі.