30.10.2008 / 18:18

Польшча зьніжае кошт нацыянальных візаў для беларусаў 15

Кошт афармленьня нацыянальнай візы будзе каштаваць 20 эўра.

Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняла 30 кастрычніка пастанову, згодна зь якой кошт афармленьня нацыянальнай візы (ня блытаць з шэнгенскай, аформленай у польскай амбасадзе) будзе

каштаваць 20 эўра замест ранейшых 35 эўра.

Рашэньне ўступае ў сілу ўжо з 1 лістапада. Зьніжэньне кошту візаў тлумачыцца матэрыяльным станам беларусаў і вынікаючымі адсюль цяжкасьцямі ў аплаце візы.

У сьнежні 2007 году кошт нацыянальных візаў быў зьніжаны з 60 эўра да 35 эўра нагадвае сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы.

0
More Air / Адказаць
30.10.2008 / 18:38
Як раз сёньня хадзіў у консульства Польшчы прасіць нацыянальную (за 35 эўра) візу, каб выступіць на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве. Каб дабрацца да Варшавы і назад трэба яшчэ 2 дні, такім чынам прасіў візу на 3 дні. Супрацоўніца мне адказала, што такую візу я прасіць не магу, бо еду толькі на 3 дні, а нацыянальная выдаецца на поўгады. Таму мне трэба прасіць візу ў Шэнген, і не прастую за 60 эўра (бо засталося 14 дзён да мяркуемага ад'езду), а экспрэс за 90 эўра! Лёгіка ўражвае...
0
Джэй / Адказаць
30.10.2008 / 18:58
More Air, усё па правілах. Нацыянальная віза можа быць толькі доўгатэрміновай і выдаецца пры пэўных падставах: напрыклад, праца альбо навучаньне. Ва ўсіх іншых выпадках вы мусіце зьвяртацца па шэнгенскую візу, нават калі зьбіраецеся быць толькі ў польшчы і толькі 1 дзень. Апроч гэтага, шэнгенская віза ў новых далучаных да шэнгену краінаў робіцца 10 працоўных дзён. Калі зараз робяць экспрэс за 90 эўра — то гэта толькі файна, бо раней не рабілі: чакай 2 тыдні і ўсё. А кошт шэнгенскай візы вызначаецца ня Польшчай.
0
Erunda / Адказаць
30.10.2008 / 19:56
Зьніжэньне кошту візаў тлумачыцца матэрыяльным станам беларусаў?????? Ерунда. Это тлумачится плохим станом польской экономики. Когда злотый упал, а цены ростут, то и белорусы уже понадобились с дешёвыми товарами. И это при новом политвязне. Короче говоря, курица - не птица, и польша не заграница.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру