Верхняя палата парламента Нідэрландаў (сенат) прыняла закон, які забараняе жыхарам краіны і мігрантам насіць паранджу і іншыя прадметы, якія хаваюць твар, у грамадскіх месцах, такіх як школы, бальніцы і ўрадавыя ўстановы. Пра гэта паведамляе Reuters.

Агенцтва нагадвае, што ніжняя палата (Палата прадстаўнікоў) ухваліла законапраект яшчэ ў 2016 годзе пасля таго, як спробы ўвесці поўную забарону на паранджу і іншую вопратку, якая хавае твар, пацярпелі няўдачу.

У канцы мая парламент Даніі большасцю галасоў прыняў закон аб забароне хаваць твары ў грамадскіх месцах. Згодна з законам, з 1 жніўня 2018 года парушальнікам будуць выпісваць штрафы - у першы раз ён складзе € 134, у выпадку паўторнага парушэння - € 1 340 еўра..

У кастрычніку 2017 года аналагічны закон быў прыняты ў Аўстрыі, у 2011 годзе - у Францыі і Бельгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0