12 ліпеня адбудзецца імпрэза, прысвечаная перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

Кніга вучыць «думаць вачыма». «Гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў… Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма…» — распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

Увечары 12 ліпеня мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.

У імпрэзе возьмуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатар кампаніі па выданні кнігі Тацяна Вадалажская.

Міхал Анемпадыстаў — беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар культавага «Народнага альбома». Ён памёр у студзені 2018-га ў 53-гадовым веку.

Яго кніга «Колер Беларусі» — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў.

Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннямі трох стыхій.

Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by.

На імпрэзу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі кампаніі, каб атрымаць свае асобнікі, а таксама тыя, хто хоча пазнаёміцца з кнігай і набыць яе.

Падзея ў Фэйсбук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0