26.06.2018 / 18:02

Пайшла з жыцця жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч 3

У мінулую пятніцу, 22 чэрвеня, у Франфурце-на-Майне памерла Тамара Казевіч, жонка выдатнага беларускага асьветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта. Пасьля сьмерці мужа яна сур'ёзна хварэла. Тамара Казевіч перажыла Барыса Кіта на чатыры з паловай месяцы, перадае Радыё Свабода.

Пра сьмерць Тамары Казевіч паведаміла яе дачка Ірына. Калі будзе пахаваньне, пакуль невядома. Тамару Казевіч пахаваюць на тых жа могілках праваслаўнай царквы ў гонар сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне, дзе 15 лютага пахавалі Барыса Кіта.

Тамара Казевіч была апошняй жонкай Барыса Кіта, стасункі зь якой доўжыліся больш за 45 гадоў.

0
сколько можно / Адказаць
26.06.2018 / 18:07
жыццё губляе сэнс...
0
цень макарона / Адказаць
27.06.2018 / 01:50
хварэла яна цяжка і пры жыцьці спадара Кіта. Таму ён і быў апошнія гады ня дома. Патрэбная была дапамога. Старасць ня радасць, дзеці ня толькі дзеля працягу роду, а і каб падтрымаць на старасьці веку.
0
Slawek / Адказаць
17.07.2018 / 23:36
вечны супакой, вечная памяць!
------------------------------------------------------

 не фiлолаг, але "....стасункі зь якой ...."  НЕ гучыць у гэтым кантэксце 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру