30.10.2008 / 20:03

У ваенкаматах масава пабіраюць адбіткі пальцаў 17

Сярод выкліканых былі і супрацоўнікі НН.

Сярод выкліканых былі і супрацоўнікі НН.

З ваенкаматаў прыходзяць позвы з просьбай зьявіцца для ўдакладненьня зьвестак для вайсковага ўліку. Але на месцы замест таго прапануецца здаць адбіткі пальцаў. Калі ў Менску гэта робіцца ў самых ваенкаматах, то ў рэгіёнах,як паведамляе радыё Свабода, людзей перавозяць у міліцыю і там бяруць адбіткі, дый сьліну, як у падазраваных у крымінальным злачынстве.

Спасылаюцца пры гэтым на закон, згодна зь якім кожны грамадзянін можа прыйсьці і здаць адбіткі пальцаў для базы зьвестак МУС. Але закон патрабуе, каб гэта адбывалася толькі добраахвотна.

0
Radykal / Адказаць
31.10.2008 / 00:19
Пад прыкрыцьцём \"барьбы с пріступнастью\" ствараюць незаконную (здаецца, нават антыконстытуцыйную) базу біёмэтрычных дадзеных усіх (!) беларускіх мужчынаў, г.зн. усіх потэнцыйных носьбітаў зброі. Тое, што апошнімі тыднямі адбываліся \"сумесныя\" вайсковыя манэўры РФ й РБ ў паўднёвай частцы Беларусі, толькі ўзмацняе ймавернасьць таго, што ў выпадку вайны Расеі з Украінай руская ваеншчына плянуе наступ на Кіеў менавіта з тэрыторыі Беларусі. Калі рэжым згодзіцца ваяваць супроць Украіны, базу дадзеных выкарыстаюць для хапуноў на гарматнае мяса для рускага арла (натуральна, на Беларусі досыць мала ахвотных ваяваць за \"рюсскость\" Крыма ці Харкава). Калі-ж перад спробай окупацыі Ўкраіны расейцы захопяць ці інкорпоруюць Беларусь, базу дадзеных выкарыстаюць для барацьбы з беларускімі партызанамі альбо (гл. вопыт праведзеных расейцамі ў 1990-х гг. этнічных чыстак у Абхазыі, Осэтыі, усходняй Малдавіі ды г.д.) для дэпортацыі ўсяго карэннага насельніцтва. Для тых, хто ўважае, што да такога злачынства цяперашняя Расея ня здольная, трэба тут зацеміць, што ў выніку падобнай опэрацыі расейскіх спэцслужбаў на пачатку 90-х з Абхазыі былі выселеныя прыкладна 80% (!) насельніцтва (да 400 тысяч асоб).
0
sid / Адказаць
31.10.2008 / 01:36
сп.Радыкал, вам бы трэшавыя казачкі пісаць. Не спрабавалі? А атбіткі пальцаў і раней бралі ў тых, хто ідзе ў войска.
0
Plaschinsky / Адказаць
31.10.2008 / 08:24
А што гэта ў вас за дыялект такі дзіўны: інкорпоруюць, антыконстытуцыйную, окупацыі? Змагаецеся з рэжымам шляхам змянення арфаграфіі?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру