26.06.2018 / 19:05

Беларускую царкву ў Лондане намінавалі на архітэктурны «Оскар» 8

Беларуская мемарыяльная царква ў Лондане намінаваная на прэмію Сусветнага фестывалю архітэктуры. Пра гэта Tut.by распавёў брытанскі архітэктар Цзывай Со (Tszwai So), які кіраваў будаўніцтвам гэтай царквы, а неўзабаве стаў яе вернікам.

Сусветны фестываль архітэктуры — найбуйнейшы ў свеце фестываль, на якім дэманструюцца адны з самых уражальных новабудоўляў планеты. Кожны год ён збірае больш за 2 тысячы архітэктараў з усяго свету. Прэмія фестывалю лічыцца «Оскарам» у сферы архітэктуры.

Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Лондане намінавана адразу на дзве прэміі: «Сусветны рэлігійны будынак года» і «Найлепшае выкарыстанне драўніны». Гэта адзіны рэлігійны будынак з Вялікабрытаніі, які ўвайшоў у лік фіналістаў.

28 лістапада архітэктар Цзывай Со адправіцца на фестываль у Амстэрдам, каб прадставіць сваю працу журы, у склад якога ўвойдуць самыя вядомыя архітэктары свету.

Канкурэнтамі беларускай царкве ў Лондане будуць рэлігійныя пабудовы з Турцыі, Ірана, Аўстраліі, Тайланда, Індыі, Сінгапура і Партугаліі.

— Я вельмі рады. Не толькі таму, што гэты будынак — адзіная рэлігійная пабудова з Вялікабрытаніі, якая была намінавана на прэмію. Гэта таксама і адзіны беларускі будынак-фіналіст. Бо я лічу, што ён і брытанскі, і беларускі, — распавядае Цзывай Со.

16
xaxa / Адказаць
26.06.2018 / 20:04
Китайскае адраджэнне беларущыны, спрадвеча-нашынскае)))
0
хамса / Адказаць
26.06.2018 / 21:35
цалкам заслужана - яна чароўная.. праз свае формы і прапорцыі яна здаецца не будынкам, а будыначкам - мініяцюрай
0
Ігар / Адказаць
26.06.2018 / 21:37
Цудоўная навіна! І цудоўна, што праект зрабіў чужынец, які захапіўся прыгожосцю нашых храмаў, традыцыяй нашага дойлідства, якое пераінтэрпрэтаваў для новага кантэксту. Мы раздавалі сваіх міцкевічаў і шагалаў іншым культурам. Будзе толькі добра, калі небеларусы папрацуюць на нашай ніве. Будзе багацей.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру