Паляк спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь 140 кілаграм вэнджанага сала, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Спробу ўвозу ў пункце пропуску «Дамачава» прадухілілі брэсцкія пагранічнікі. Жыхар Бяла-Падляскі вёз упакаваны пад вакуумам прадукт у спецыяльна абсталяванай аўтамабільнай схованцы. Кантрабанду падчас афармлення грамадзяніна Польшчы выявіў пагранічны нарад. Агульная маса сала склала 140 кілаграм. Тавар і аўтамабіль правапарушальніка канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0