У аўторак, 26 чэрвеня, паліцыя вызваліла будынак Універсітэта Парыж VIII у Сэн-Дэні ў прыгарадзе Парыжа ад нелегальных мігрантаў і актывістаў, якія «акупавалі» будынак са студзеня 2018 года, паведамляе AFP.

Паводле даных выдання, паліцыя ўжыла слезацечны газ, каб пракрасціся ўнутр. Ім перашкаджала група з 70 студэнтаў і актывістаў, якія ведалі пра аперацыю. Яны начавалі ва ўніверсітэце і стварылі «чалавечы» ланцуг, каб стрымаць паліцыю.

З 30 студзеня 2018 года крыло кампуса занялі мігранты з Заходняй Афрыкі, Судана і Эрытрэі. Увесну да іх далучыліся дзясяткі студэнтаў, якія пратэставалі супраць плана ўрада па ўзмацненні жорсткасці патрабаванняў да сістэмы адбору ў дзяржаўныя універсітэты і іншых рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0