28 ліпеня 1999 года ў Баранавічах знайшлі цела 14-гадовай дзяўчынкі з перарэзаным горлам. Праз 19 гадоў справу раскрылі, а падазраванага ў забойстве затрымалі, паведамляе Следчы камітэт.

Выйсці на след падазронага тады аператыўна не ўдалося, нягледзячы на тое, што забойца пакінуў біялагічны матэрыял. Тым не менш следчыя не спынялі працу.

Прызначаліся экспертызы, якія праводзіліся некалькі разоў. На той момант вынікаў, якія б дапамаглі ў расследаванні, не было.

У рэшце рэшт экспертам атрымалася вылучыць добры ўзор ДНК меркаванага злачынцы.

Падчас расследавання яшчэ аднаго злачынства — разбойнага нападу на прадпрымальніка ў Баранавічах — у поле зроку міліцыі трапіў раней судзімы за разбой 38-гадовы жыхар Баранавічаў, у якога адабралі біялагічныя ўзоры для даследавання. У ходзе праверкі высветлілася, што да нападу на прадпрымальніка ён не датычны, затое атрыманыя вынікі супалі з біялагічным матэрыялам з месца забойства дзяўчынкі.

Мужчыну затрымалі. Пасля забойства ён двойчы сядзеў у турме за разбой. Пасля чарговай адседкі ён уладкаваўся на працу і ажаніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0