Увечары ў нядзелю, 24 чэрвеня, матацыкліст у Светлагорску праехаў скрыжаванне, ігнаруючы забараняльны сігнал. Супрацоўнікі патрульна-паставой службы, якія сталі сведкамі парушэння, пачалі пераслед.

Усё адбылося прыкладна а палове дзясятай вечара. Як распавялі ў Светлагорскай ДАІ, матацыкліст праехаў на чырвонае святло скрыжаванне вуліц Калініна-Сацыялістычнай. Супрацоўнікі міліцыі пачалі пераслед парушальніка. Калі мужчына заўважыў гэта, кінуў матацыкл каля крамы «Славянка» і ўцёк. Міліцыянеры дагналі яго і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.

Дзяржаўтаінспектары склалі пратакол, цяпер справа парушальніка знаходзіцца на разглядзе. Але пасведчання кіроўцы матацыкліст пазбавіцца адназначна, таму што агляд паказаў наяўнасць алкаголю ў крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?