У Мінску вечарам 26 чэрвеня затрымалі мужчыну, які страляў па прахожых з акна кватэры, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Відавочца патэлефанаваў у міліцыю ў 18.12 і сказаў, што невядомы з акна сваёй кватэры страляе па машынах, а таксама цэліцца ў прахожых. 

Супрацоўнікі міліцыі ачапілі тэрыторыю дома на вуліцы Арлоўская, 23, дзе ўсё гэта адбывалася. Неўзабаве стралка затрымалі. Гэта 37-гадовы мінчук, ён раней неаднаразова адбываў тэрмін пазбаўлення волі за хуліганства. Мужчына страляў па мінаках і аўтамабілях з пнеўматычнай вінтоўкі.

Пацярпелых няма, пашкоджаны шыбы некалькіх машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0