Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, хутчэй за ўсё, пройдзе ў Хельсінкі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы пішуць агенцтва Reuters і выданне Politico.

Па словах крыніц Reuters, ад ідэі правесці саміт у Вене вырашана адмовіцца.

Канчатковае рашэнне будзе прынята па выніках візіту дарадцы Трампа Джона Болтана ў Маскву. Тым не менш, па словах крыніцы Politico, удзельнікі падрыхтоўкі сустрэчы зыходзяць з таго, што месцам сустрэчы будзе Хельсінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0