Аператар МТС палепшыць мабільную сувязь уздоўж чыгунак Беларусі. Праект будзе рэалізаваны да Еўрапейскіх гульняў-2019 і дасць магчымасць павысіць якасць сувязі ў цягніках на асноўных маршрутах, распавёў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента кампаніі МТС Аляксей Цяжкіх.
Магістралі сувязі ахопяць больш за 1300 км чыгунак на ключавых кірунках: уздоўж руху цягнікоў з Брэста да Мінска і са сталіцы да Оршы. Пакрыццё будзе забяспечана таксама на маршруце з Гомеля ў Мінск і далей — у Маладзечна і на станцыю Гудагай у Астравецкім раёне.
Акрамя таго, не будзе «зон цішыні» ўздоўж чыгункі, якая злучае Жлобін, Магілёў, Оршу, Віцебск і пасёлак Езярышча на поўначы краіны.