Аварыя, якая адбылася каля вёскі Дрэтунь Полацкага раёна, скончылася смерцю кіроўцы, паведамляе МУС.

25 чэрвеня ў 18:30 жыхар вёскі Гаравыя-1 Шумілінскага раёна, выехаў на мапедзе на паласу сустрэчнага руху.

Там небарака сутыкнуўся з аўтобусам «МАЗ» і ад атрыманых траўмаў памёр на наступны дзень у бальніцы.

Правоў на кіраванне мапедам у яго не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0