Былы гулец зборнай Аргенціны, спартыўны дырэктар ФК «Дынама-Брэст» у сваім фэйсбуку напісаў, што яго не шпіталізавалі, хоць перад другім таймам матча Аргенціна — Нігерыя яго агледзеў доктар, які рэкамендаваў пайсці дадому.
Марадона растлумачыў, што падчас першага тайма ў яго разбалелася шыя. Да парадаў доктара пакінуць стадыён Марадона, як ён піша, не прыслухаўся.
«Я хацеў застацца, бо мы рызыкавалі ўсім. Як я мог сысці?» — напісаў ён. Нагадаем, у выніку Аргенціна вырвала перамогу і выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіяната свету.
Ноччу Марадона вылецеў у Маскву, паведаміла ў твітары кіраўнік лацінаамерыканскага тэлевізійнага канала Telesur Патрыцыя Вілегас. «27 чэрвеня 2018 года. 01:08 у Расіі. Дыега Марадона рыхтуецца да вылету ў Маскву», — гаворыцца ў паведамленні.
Журналіст Пабла Ара Жэеральдес пазней напісаў у Twitter, што Марадона прыбыў у Маскву і чакае, пакуль яго адвязуць у гатэль.
Афіцыйна Марадона, чэмпіён свету 1986 года, працуе на ЧС у Расеі як каментатар, пасля сканчэння мундыялю ён павінен прыехаць у Беларусь.
Раней СМІ паведамлялі, што экс-футбалісту спатрэбілася шпіталізацыя.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!