На парадзе 26 чэрвеня ў Баку прадэманстравалі рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланез» беларускай вытворчасці. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, ад гэтага года ракетныя сістэмы прынятыя на ўзбраенне азербайджанскай арміяй, піша Радыё Свабода.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведамляла, што, згодна з кантрактам, у 2018 годзе Азэрбайджан набудзе 10 поўных камплектаў рэактыўных сістэмаў залпавага агню «Паланез», у які ўваходзяць транспартна-зараджальныя машыны, пункт кіравання, радыёлакацыйныя станцыі і ўласна ракеты.

Улады Арменіі ўжо заявілі, што здзелка Беларусі з Азербайджанам пагражае стабільнасці ў рэгіёне. Максімальная дальнасць паражэння цэлі «Паланезаў» складае 300 кіламетраў. А гэта значыць, тэрыторыя Нагорнага Карабаха, права на які больш за чвэрць стагоддзя аспрэчваюць Баку і Ерэван, робіцца патэнцыйнай мішэнню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0