Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга (злева), пасол Украіны Ігар Кізім (справа) пасля ўскладання кветак, фота Леаніда Лысакабылкі.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга (злева), пасол Украіны Ігар Кізім (справа) пасля ўскладання кветак, фота Леаніда Лысакабылкі.

У аўторак пасол Украіны ў Беларусі ўсклаў кветкі да мемарыяльнага знака аўтару першай украінскай канстытуцыі Піліпу Орліку на яго радзіме ў вёсцы Касута паблізу Вілейкі, паведамляе «Рэгіянальная газета»

Традыцыйна ўкраінцы Беларусі, украінскія дыпламатычныя прадстаўнікі ўшаноўваюць памяць нашага агульнага героя напярэдадні Дня Канстытуцыі Украіны, які адзначаецца 28 чэрвеня. Ігар Кізім упершыню наведаў Касуту.

На радзіму Піліпа Орліка прыехалі таксама першы сакратар дыппрадстаўніцтва Іван Башняк, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Ватра» Віктар Гутоўскі, кіраўнік мінскага грамадскага аб’яднання «Запавіт» Галіна Калюжная, старшыня маладзечанскага таварыства ўкраінцаў Леанід Лысакабылка. Ад вілейскіх улад ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга.

Пасля ўскладання кветак госці запалілі свечкі ў царкве Пятра і Паўла ў Касуце ў памяць аб нашым славутым земляку, нацыянальным герою Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0