Пра здарэнне ў вёсцы Рабінавая Маладзечанскага раёна паведамляе mlyn.by.
— Супрацоўнікі міліцыі праводзілі адпрацоўку ў вёсцы ў рамках аперацыі «Мак». Зайшлі да пенсіянера, зазірнулі да яго ў цяпліцу з памідорамі і знайшлі там пяць кустоў канапель. Потым пайшлі ў дом, і знайшлі слоікі з высушанай марыхуанай, а пад ложкам і ў кухні — тазікі з гэтым наркотыкам. Выявілі больш за кілаграм марыхуаны. Акрамя гэтага, выявілі курыльныя трубкі.
Гаспадар растлумачыў, што вырошчвае каноплі і робіць з яе марыхуану выключна для ўласнага спажывання. Спрабаваў нават гашыш вырабіць, але не атрымалася.
72-гадовы дзядуля сцвярджае, што з юнацтва прымае наркотыкі. Зараз, праўда, не часта — два-тры разы на тыдзень.