Кампанія, якой належыць гродзенскі аэрапорт, вядзе перамовы з лаўкостамі, распавёў TUT.BY намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

— Гродзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лаўкост-кампаній, — распавёў намеснік міністра Аляксей Ляхновіч.

Паводле яго слоў, цяпер Белаэранавігацыя, якой належыць гродзенскі аэрапорт, вядзе перамовы — і не толькі з лаўкостамі

 — Гэты аэрапорт мы разглядаем як набліжаны да Вільні — для таго, каб трохі «перабіць» пасажырапаток, які ад нас едзе ў Вільню, - патлумачыў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0