Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення «Сбербанка» Германам Грэфам, піша БелТА.

«Што да нашай сустрэчы, я рады, што нам даводзіцца рэгулярна сустракацца. Вы мяне трымаеце ў курсе справы ўсіх пытанняў, не толькі Сбербанка і філіяла вашага, але і банкаўскай справы ў цэлым, бо даводзіцца трохі глыбей вывучаць некаторыя матэрыялы. Чарговы раз я вам ўдзячны за інвеставанне ў Беларусь, крэдытаванне нашай эканомікі — $4 млрд гэта прыстойныя аб'ёмы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць усе пытанні па далейшым развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку праблемныя. «А ўвогуле вось на фоне таго, што адбываецца ў суседніх нават нашых краінах, я задаволены тым, што ў нас са Сбербанкам добрыя адносіны. Праблемы заўсёды былі і будуць, але няма крытычных момантаў, якія маглі б ўскладніць нашы адносіны», - адзначыў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў за магчымасць рэгулярных сустрэч. «Я сёння прыехаў не з праблемамі, а з прапановамі. Ёсць цэлы шэраг ідэй, што мы можам зрабіць», — сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0