29.06.2018 / 18:14

Квесты, Volski, рок-н-ролл: программа белорусского рок-фестиваля «Наш дзень» 4

В субботу 30 июня в Музее народной архитектуры и быта под Минском пройдет первый белорусский рок-фестиваль «Наш дзень». Организаторы опубликовали очередность выступления музыкантов и развлекательную программу.

Музычная частка

Музычны лайн-ап фестывалю складаюць 12 найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі, а таксама пераможцы конкурсу маладых гуртоў. Модныя беларускія гурты і сапраўдныя легенды побач. Гучныя гітарныя рыфы і шчырая лірыка. Калі вы апошні раз бачылі столькі выбітных беларускіх музыкаў на адной сцэне? Пытанне з відавочным адказам.

Расклад выступаў:

12:00 — пераможцы конкурсу

13.00 — B:N:

13.30 — Мутнаевока

14.10 — Пятро Клюеў

14.50 — The Superbullz

15.40 — Зміцер Вайцюшкевіч

16.20 — Neuro Dubel

17.00 — Крама

17.50 - Akute

18.30 — Nizkiz

19.20 — Дай дарогу

20.10 — Dzieciuki

21.00 — Volski

 

Забавы і пляцоўкі

  • Фудкорт — піва («Беларуская карчма»), беларуская кухня, кебабы, хот-догі, кава, гарбата ды інш.
  • Quvalda — беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасцю, галаваломкамі ды інш.
  • Дзіцячая пляцоўка — батут, актыўныя гульні, беларускія настолкі, лук, коні ды інш.
  • ГА «Эгіда» — кожны будзе мець магчымасць узяць сабе бяздомнага коціка ці сабачку.
  • Кірмаш рамеснікаў — вырабы з дрэва, саломкі, металу, гліны і г.д.
  • Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі — LSTR, Symbal.by, «Князь Вітаўт», «Мой модны кут».
  • Зона НДА — шматлікія адукацыйныя, культурныя, экалагічныя, грамадскія ініцыятывы, у тым ліку майстар-класы па лічбавай бяспецы, экалагічным ладзе жыцця і шведскай мове.
  • Футбольная зона — ФК «Тарпеда Мінск».

Як даехаць

  • Пляцоўка: Музей народнай архітэктуры і побыту за вёскай Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»).
  • На ўласным аўто (будзе паркоўка) ці ровары.
  • Прыгараднымі аўтобусамі ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя».
  • Гарадскім аўтобусам №170Э ад АС «Паўднёва-Заходняя», які спыняецца на прыпынках метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка».
  • Маршрутным таксі 1277-тк ад станцыі метро «Пятроўшчына».
  • Дадатковым аўтобусам №203Э ад станцыі «Паўднёва-Заходняя» (праз метро «Пятроўшчына»).
  • З 22.00 да 23.00 ад музея ў бок горада будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы, на якіх можна будзе даехаць да метро «Малінаўка».
  • Прыватны трансфер на фестываль і з фестывалю — падрабязней тут.

Квіткі

Квіткі на фэст каштуюць 28 рублёў. У дзень фэста — 30. Набыць можна ў касах і на сайце Kvitki.by, а таксама на ўваходзе. Падрабязная інфармацыя пра фэст на старонках у Facebook і VK. Інфалінія: (033) 661 14 32.

0
ten / Ответить
27.06.2018 / 14:12
А где группа "Магазин", о которой писали на Белсате? ))
8
M113 / Ответить
29.06.2018 / 19:07
Пайду на блюзовы фэст і джэм замест гэтага. Замест вялікіх выступаў Крамы з рознымі Вольскімі панатыкалі поп-гуртоў накшталт nizkiz. Афігенна спалучаецца з Варашам і Лзюбелямі, ага. 
0
Макс / Ответить
29.06.2018 / 22:21
Трэба наведаць 👍
Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера