На 29 чэрвеня запланаванае адкрыццё мемарыяла ахвярам нацызму ў вёсцы Трасцянец пад Мінскам. Чакалася, што жалобную цырымонію наведаюць прэзыдэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраілю, Польшчы, Чэхіі, паведамляе Радыё Свабода.

У прэс-службе прэзідэнта Польшчы паведамілі, што ўсе планы Анджэя Дуды да канца тыдня ўжо апублікаваныя на сайце Канцылярыі прэзідэнта. У календары на сайце Дуды пазначана, што 28-га чэрвеня ён будзе знаходзіцца з візытам у Латвіі, 29 чэрвеня падзеяў, у якіх ён прыме ўдзел, няма. Хто прадставіць Польшчу на ўрачыстасці, будзе абвешчана заўтра.

У прэс-службе Рэйлена Рыўліна параілі напісаць пісьмовы зварот і параілі пачакаць адказу цягам аднаго-двух дзён.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры яшчэ 8 чэрвеня пацвердзілі ў цырымоніі дзейнага аўстрыйскага прэзідэнта Аляксандра Ван дэр Бэлена і былога прэзідэнта Хайнца Фішара — сваякі ягонай жонкі загінулі менавіта ў Трасцянцы.

Што тычыцца прыезду нямецкага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера, яшчэ раней праз дыпламатычныя каналы была ўзгодненая дата 29 чэрвеня, чакаецца канчатковае пацверджанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0