Крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць завялі на гендырэктара страхавога таварыства «Бі энд Бі іншурэнс Ко», паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

З 11 красавіка Міністэрствам фінансаў было спынена дзеянне ліцэнзіі на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці кампаніі.

«Аднак у парушэнне заканадаўства ў галіне страхавання гендырэктар арганізаваў працу па далейшым прыцягненні да страхавання аўтатранспартных сродкаў новых кліентаў — складаліся і падпісваліся дадатковыя пагадненні да раней заключаных страхавых полісах. Мужчына нелегальна атрымаў даход больш чым на 170 тысяч рублёў. Цяпер яму можа пагражаць пазбаўленне волі да 5 гадоў».

Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўсталявалі амаль 300 фактаў прыняцця на страхаванне новых аб'ектаў супрацоўнікамі кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0