30 чэрвеня мінчукі змогуць бясплатна пакатацца на легендарнай лядовай арэне, дзе гуляла «Дынама-Мінск» і выступаў Depeche Mode. У Мінску адзначаць дзень нараджэння беларускага пламбіру — уваход вольны. Каб трапіць на каток, трэба захапіць свае канькі і папярэдне атрымаць адзін з 300 бясплатных квіткоў на сайце белыполюс.бел.

Першы беларускі пламбір быў выпушчаны роўна 80 гадоў таму. «Белы полюс» аднавіў стары рэцэпт марожанага, у якім няма ні адной дабаўкі «Е».

У гонар дня нараджэння пламбіру на адзін дзень каля «Мінск-Арэны» пабудуюць тэматычны парк забаў «Краiна Марозiва». Спецыяльна для гасцей суботняга свята адчыняць «Мінск-Арэну», на ёй можна будзе пакатацца разам з сімвалам «Белага полюса» — палярным мядзведзем.

Фестываль марожанага хоць і праходзіць у самы разгар лета, абяцае здзівіць гасцей не толькі льдом, але яшчэ і велізарнай колькасцю марожанага (арганізатары падрыхтавалі больш за 30 тысяч пачкаў пламбіру «Белы полюс»), а таксама сапраўдны снег. У самым цэнтры парку забаў з'явіцца снежная горка. На дні нараджэння можна будзе ўспомніць дзяцінства і пагуляць у снежкі. Для аматараў экзотыкі прадугледжаны летні кёрлінг.

«Краiна Марозiва Бэлы Полюс» сустрэне сваіх першых «грамадзян» у гэтую суботу а 14:00. На галоўнай сцэне фестывалю выступяць гурты Akute, Shuma, «Разбітае сэрца пацана» і «Маланка Аркестр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0