На беларуска-польскай мяжы арыштаваная 26-гадовая расійская інстаграм-мадэль Марыя Хрэсціна (у яе 162 тысячы падпісчыкаў).

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 5 мая. Як паведамляе Следчы камітэт, Хрэсціна набыла на тэрыторыі Еўрасаюза і везла с сабой не менш за 1,14 грама марыхуаны. Адзначаецца, што і ў арганізме мадэлі таксама выявілі наркатычныя рэчывы.

Хрэсціна вярталася на радзіму з падарожжа па Балтыцы і Польшчы ў якасці пасажыра легкавіка. Ці ёсць прэтэнзіі ў сілавікоў да кіроўцы, невядома.

У дачыненні Хрэсцінай заведзена крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.

Інстаграм-мадэлі пагражае ад 3 да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?