Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё

Гмах ля Белдзяржцырка ў Мінску, які першапачаткова планаваўся як гасцініца «Кэмпінскі», будзе дабудаваны цягам года. Аб гэтым сёння па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў журналістам старшыня праўлення «Сбербанк» Герман Грэф.

«Пытанне, якое мы разгледзелі (атрымалі падтрымку Лукашэнкі) — гэта дабудова вялікага комплексу будынкаў тут, у цэнтры Мінска, якія нам дасталіся ў выніку таго, што праект не быў рэалізаваны, крэдыт не быў вернуты. Мы сёння дамовіліся аб параметрах, у якіх мы на працягу года цалкам рэалізуем гэты праект», — сказаў Герман Грэф.

«Мы сёння дамовіліся аб тым, што перапрафілюем яго ў офісны цэнтр. Цэнтральны будынак будзе выкарыстаны Сбербанкам пад пераезд нашага беларускага банка — «БПС-Сбербанка». Пакінуты комплекс будынкаў будзе выкарыстаны пад будаўніцтва: на верхніх паверхах — суперсучаснага офіснага будынка, а ніжнія паверхі будуць выкарыстаны пад крамы, кафэ, рэстараны», - распавёў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0