У групе F адбыліся матчы заключнага тура групавога этапу ЧС па футболе.

У матчы Паўднёвая Карэя — Германія немцы істотна дамінавалі на полі, але гэта ім не дапамагло. На 90+2 хвіліне карэйцы забілі немцам. Кім Ён Гвон зрабіў лік 0:1 на карысць Паўднёвай Карэі, а на 90+6 хвіліне Сон Хын Мін забівае і робіць лік 0:2 — чэмпіёны свету ганебна пакідаюць турнір.

У паралельнай гульні зборная Швецыі знішчыла зборную Мексікі з лікам 0:3 (у шведаў адзначыліся Аўгусцінсан, Гранквіст і Альварэс).

Fifa World Cup 2018, facebook.com.

Такім чынам, зборныя Мексікі і Швецыі набралі па 6 ачкоў у групе F, яны і выходзяць у плэй-оф. Зборныя Германіі і Паўднёвай Карэі з 3 ачкамі едуць дадому.

Гэта не першы раз, калі чэмпіёны свету вылятаюць на стадыі групавога этапу. Нагадаем, у 2014 годзе з групы не змаглі выйсці іспанцы, у 2010 годзе зганьбіліся італьянцы і не выйшлі з групы, а ў 2002 годзе не выйшлі з групы чэмпіёны свету — французы.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0