27.06.2018 / 21:43

Мінчанка Настасся з ідэальным атэстатам і 100 баламі па ЦТ: «Дома ў нас гучыць толькі беларуская мова» 42

«Наша Ніва» працягвае гаварыць са школьнікамі, якія набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове.

Гэтым разам мы пагутарылі з Настассяй Красновай — выпускніцай 15-й мінскай гімназіі, абсалютнай выдатніцай з сярэднім балам атэстата 10! 

Дзяўчына кажа, што вырашыла здаваць беларускую мову, бо ў яе сям'і гавораць па-беларуску. 

«Мае бацькі працуюць на «Беларусьфільме», дома гучыць толькі беларуская мова. А таксама я апошнія 4 гады ўдзельнічала ў алімпіядах па мове», — кажа яна. 

«З бацькамі я гавару па-беларуску, натуральна. Але ў паўсядзённасці я гавару збольшага па-руску. Але часта збіваюся і пачынаю шчабятаць па-нашаму. Ёсць жаданне, канечне, цалкам перайсці на беларускую мову. Але я блытаюся, калі са мной гавораць на іншай мове, паглядзім», — дадае Настасся.

Паступаць дзяўчына будзе ў БДУІР, хоча быць праграмістам, здавала яшчэ матэматыку і фізіку — па другім прадмеце нават удзельнічала ў алімпіядах (але вынікі пакуль невядомыя — НН.)

Матывацыя такая, што «з дыпломам юрыста-эканаміста работы не знойдзеш», а з тэхнічнай адукацыяй падабраць нешта лягчэй.

Ну і вабяць высокія праграмерскія заробкі, вядома. 

Таксама Наста лічыць, што стан беларускай мовы ў цяперашнім грамадстве несправядлівы. 

«Цяпер адносіны мяняюцца: нават у маім асяродку равеснікі, спрабуюць размаўляць па-беларуску. Пры гэтым спрабуюць самі, без прымусу: гэта модна, гэта цікава. У краіне нешта зменіцца, я ўпэўнена. Бывае, штосьці расказваеш доўга па-беларуску знаёмым, а пасля яны самі пачынаюць рэфлексаваць па-беларуску», — расказвае дзяўчына. 

«І папулярнай робіцца сімволіка беларуская. Тыя ж вышыванкі, вершы, вопратка, тату з арнаментам… Па-першае, гэта прыгожа. Але шмат чаго прыгожага ёсць, тут карані не толькі ў гэтым. Да гэтых маркераў год дзвесце ніхто не звяртаўся, а тут зразумелі, што гэта класна. Наўрад ці будзе нейкі адкат», — мяркуе дзяўчына. 

Як чалавек, што ўжо скончыў школу, Наста разважае пра хібы выкладання нацыябудаўнічых прадметаў — мовы і літаратуры. 

«Беларускую мову ў школе выкладаюць нецікава, — адрэзала дзяўчына. — Прымушалі вывучаць правілы, але не звярталіся пры гэтым да моўных прыкладаў, прыкладаў камунікацыі. Словам, адна тэорыі і ніякай практыкі. Так мову не вывучыць. Чалавеку проста незразумела, што тыя грувасткія правілы рэгламентуюць, калі ў паўсядзённасці большасць аднакласнікаў не гавораць на мове. А літаратура беларуская нам падабалася, асабліва ў параўнанні з рускай — вельмі незвычайныя тэмы падымаліся, было цікава чытаць».

АЯ, фота з асабістага архіва Насты

105
Satan / Адказаць
27.06.2018 / 22:00
Ай, не знаю. Вот у меня есть знакомая минчанка. Все пацаны уже не могут со мной пить. А она едет и пьет. Прост так чисто побухать. До утра и до обеда. Лучше пацана на свете нет! А какой там язык ваще пофиг.
22
Anarkisto / Адказаць
27.06.2018 / 22:05
Трымай 10 балау ш ад мяне)

Сапрауды расейская клясiка гэта дваранская лiтаратура, а беларуская з большага сялянская. Яна усё ж такi больш блiзкая простаму чалавеку, больш жывая, а не акадэмiчная. Канешне, розныя творы ё й там, i там, але у мяне было менавiта такое ураджаньне ад школьнай праграмы. I што цiкава гэта быццам адбiваецца на настаунiках: русiчкi спрэс як старыя дзевы з iнстытута высакародных паненак, а беларусiчкi неяк блiжэй да народу (акрамя тых, якiя выкладаюць абедзве мовы -  утых перамагае сьцярвозны "ген" русiчкi)
6
Rumm / Адказаць
27.06.2018 / 22:21
Залаты фонд краіны
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру