Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер? Чаму чорны нам не страшны? Як чырвоны колер звязаны з развіццём тэхналогій? У кнізе апісаныя сем колераў, якімі «пафарбаваная» беларуская культура.

«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.
Дызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.
Шыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць галоўныя беларускія колеры — паходжанне іх назвы, гісторыю распаўсюду на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю і тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў.
Даследуючы колер як феномен культуры і маркер традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.
У кнізе апісаныя сем колераў, якімі «пафарбаваная» беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны «энцыклапедычны артыкул» праілюстраваны дзясяткам фота, дзе зафіксаваная прысутнасць колеру ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.
Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер? Чаму чорны нам не страшны? Што яднае шэры і зялёны? Як звязаны чырвоны колер з развіццём тэхналогій?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ёсць у кнізе Міхала Анемпадыстава.
Выданне можна знайсці ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары