Улады Туркменістана забаранілі пакідаць краіну ўсім грамадзянам, якія не дасягнулі 40 гадоў. Пра гэта ў сераду, 27 чэрвеня, паведамляе «Радыё Азатлык».

Паводле інфармацыі карэспандэнта выдання ў горадзе Дашагуз, жыхары шэрагу населеных пунктаў звярнуліся ў міграцыйную службу за неабходным для атрымання турыстычнай візы дазволам. Чыноўнікі ў выдачы даведак адмовілі, патлумачыўшы свае дзеянні нейкім «распараджэннем зверху».
«Супрацоўнікі міграцыйнай службы сказалі, што зверху паступіла распараджэнне, паводле якога цяпер нікому да дасягнення 40 гадоў дазвол на выезд не даюць. На пытанне пра прычыну забароны, сказалі, што ў вілаяце [вобласці] не засталося нікога здольнага працаваць. Сказалі, што калі вы ўсё паедзеце — хто ж працаваць будзе», — распавёў суразмоўца «Радыё Азатлык».
Прадстаўнікі міграцыйнай службы краіны інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі. «Радыё Азатлык» адзначае, што ўлады Туркменістана і СМІ рэспублікі пра забароны на выезд з краіны афіцыйна не абвяшчаюць.
Па словах мясцовых назіральнікаў, з-за далейшага эканамічнага крызісу, які суправаджаецца беспрацоўем, ростам цэн і дэфіцытам харчавання, міграцыя, у першую чаргу працоўная, набыла масавы характар.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары