Фота: Flickr.

Фота: Flickr.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, адмяніўшы турэмнае пакаранне за выказванні пра дачыненне палякаў да Халакосту.

Раней у Польшчы афіцыйна набыў моц закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Згодна з законам, органы правасуддзя Польшчы змогуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці з перспектывай зняволення да трох гадоў, у тым ліку і тых, хто будзе адмаўляць злачынствы «украінскіх нацыяналістаў» супраць грамадзян Польшчы.

Акрамя таго, уводзілася крымінальная адказнасць за публічныя выказванні пра дачыненне палякаў да Халакосту ў гады Другой сусветнай вайны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра выкарыстанне фармулёўкі «польскія лагеры смерці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0