Зборная Германіі пасля паразы ад Паўднёвай Карэі (0:2) у заключным матчы групавога этапу і вылету з ЧС-2018 звярнулася да заўзятараў.
«Дарагія заўзятары! Мы расчараваныя гэтак жа, як і вы! Чэмпіянат свету праходзіць толькі раз у чатыры гады, і мы выношвалі велізарныя планы. Нам шкада, што мы не згулялі як належыць чэмпіёнам свету. Якім бы горкім ні быў вылет, мы яго заслужылі.
Ваша падтрымка была цудоўнай як у Германіі, так і на стадыёнах. У 2014 годзе ў Рыа мы разам святкавалі чэмпіёнства. Але ў спорце таксама ёсць месца паразам і прызнанню перавагі суперніка.
Мы віншуем Швецыю і Мексіку з выхадам у плэй-оф, а Паўднёвую Карэю — з учорашняй перамогай. Дзякуй Расіі за гасціннасць!» — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!