Збляны ўпершыню згадваюцца ў летапісах у далёкім 1492 годзе. Доўгі час вёска належала князям Радзівілам, тут знаходзіўся панскі двор, а ў ХVI стагоддзі нават дзейнічаў кальвінісцкі збор.
Сёння ў Зблянах таксама ёсць уласны храм — Пакроўская царква, пабудаваная ў 1900 годзе.