28.06.2018 / 14:15

Шапіра: Пра што можна казаць, калі п'яныя хакеісты скочваліся па прыступках з другога паверха аўтобуса? 16

Фота Вольгі Шукайла

Сямён Шапіра, які падаў сёння ў адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, расказаў пра прычыны правалу зборнай на чэмпіянаце свету ў Даніі, піша Tut.by.

«Яшчэ год таму хадзілі размовы пра спецыфіку працы Дэйва Льюіса. У яго быў трохгадовы кантракт, які заключыў не я. У выпадку разрыву нам давялося б выплаціць яму ўсю астатнюю зарплату. Гэта вельмі вялікія грошы. Скасаваць дамову я не мог, хоць, магчыма, і варта было.

Па кантракце Льюіс абавязаны быў знаходзіцца ў Беларусі ўсяго 100 дзён. Я неаднаразова з ім кантактаваў, прасіў часцей бываць у краіне, займацца развіццём маладых хакеістаў разам з мясцовымі трэнерамі. Папярэджваў Дэйва, што калі ён не будзе больш цесна працаваць з нашымі гульцамі, гэта можа дрэнна скончыцца, але гутаркі ні да чаго не прывялі. У нас няма 500 000 хакеістаў, таму трэба клапаціцца пра кожнага таленавітага гульца. Мне казалі, што Дэйв — сапраўдны прафесіянал. Але пры гэтым відаць, што матыватар з Льюіса слабы.

Былі выпадкі, калі хакеісты прыязджалі ў стане алкагольнага ап'янення. Пра што можна казаць, калі аднойчы каманда вярталася пасля матча з Латвіяй і п'яныя гульцы скочваліся па прыступках з другога паверха на першы. Ім плацяць як дарослым, а гуляюць і вядуць яны сябе, нібы дзеці.

10
Добры Дзень / Адказаць
28.06.2018 / 14:30
У іх заўсёды вінаватыя п'яныя іваны.
2
Виолетта / Адказаць
28.06.2018 / 14:35
А все почему? Потому что грошы в стране халявные. 
Зачем зарабатывать если можно выклянчить у России, у Евросоюза? Если своя мошна уже полна и почему бы " товарищам" по личной частной команде не дать поразвлекаться ? Не хватит денег займем, скинем часть кэша с контрабанды. Потому Лукашенко так мягко отреагировал на вылет " наших хоккеистов" из мирового дивизиона. Не будет же левая рука наказывать правую руку ?
Провал в спорте по всем позициям !
Зачем нам такой хоккей и так президент олимпийского комитета?
0
Z / Адказаць
28.06.2018 / 14:44
Шапіра: Ім плацяць як дарослым, а гуляюць і вядуць яны сябе, нібы дзеці.
https://nn.by/?c=ar&i=211896

Вельмі карціць даведацца: а колькі канкрэтна ім плацяць? І як іх заробкі (за кошт усіх нас) суадносяцца з заробкамі настаўнікаў, дактароў, навукоўцаў і г. д.?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру