28.06.2018 / 14:32

Жарко: Краіна жыве хакеем 16

Беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко перад новым кіраўніком ФХБ Генадзем Савілавым, падводзячы вынікі канферэнцыі федэрацыі, піша БелТА.

Васіль Жарко сказаў, што краіна жыве хакеем. Доказам таму служыць высокае наведванне матчаў мінскага «Дынама».

«Аднак нацыянальная зборная пакінула элітны дывізіён. Вядома, вынік выступлення нездавальняючы. Лічу, Сямён Шапіра зрабіў многае за год, але ён сам прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, ніхто яго да гэтага не падштурхоўваў. Задача перад новым кіраўніком і ўсім беларускім хакеем — як мага лепш падрыхтавацца да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Для развіцця чэмпіянату будуць створаны каманды ў Пінску, Оршы, іншых гарадах. Неабходна, каб і мінскае «Дынама» станавілася касцяком для нацыянальнай зборнай. З клуба павінны прыходзіць і трэнеры, і гульцы», — адзначыў ён.

0
Епифан / Адказаць
28.06.2018 / 14:57
Рэд. Выдалена.
0
Нагорный / Адказаць
28.06.2018 / 15:26
Хороший коттедж у Жарко. Может тоже жить хоккеем, но не играет! Позор таким! ))))))))
0
Тацяна / Адказаць
28.06.2018 / 15:57
Высокае наведванне матчаў за кошт школьнікаў. Самі сябе падманваюць. Добра, што хоць не нас.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру