Савет Рэспублікі ўхваліў сёння ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і КНР аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў, перадае БелТА. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне 27 чэрвеня.

У адпаведнасці з дакументам беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучэбнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць адмысловую візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0