28.06.2018 / 18:39

Савет Рэспублікі ўхваліў змены ў закон аб СМІ 7

Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні ўхваліў праект закона Беларусі «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», перадае БелТА.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч распавёў, што ў законапраекце прадугледжаны выразныя патрабаванні ў частцы забеспячэння аб'ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. Гаворка ідзе пра 15% на працягу шасці месяцаў і 30% — за два гады.

У законапраекце канкрэтызаваны парадак заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі СМІ, удакладнены падставы для адмовы ў іх. Удакладнена таксама, што СМІ з замежным удзелам у статутным фондзе могуць і далей ажыццяўляць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі пры ўмове, што такі замежны ўдзел не будзе павялічвацца.

У законе аб СМІ вызначаюцца правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод абавязкаў — ідэнтыфікацыя карыстальнікаў. Акрамя таго, прапануецца абавязаць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў аналізаваць іх змест.

1
Павел Ас / Адказаць
28.06.2018 / 19:34
НН, як рэгіцца зараз будзем?
0
так думаю / Адказаць
28.06.2018 / 20:29
Закон Карлюкевіча войдзе ў падручнікі гісторыі пра беззаконны і антыдэмакратчны лукашызм. Рэжыму зараз асабліва патрэбна затыкаць рот нязгодным, бо наперадзе ў яго могуць быць толькі непрыемнасці. 
0
Павел Ас / Адказаць
28.06.2018 / 21:07
так думаю, ды не хвалюйцеся вы так лепей узгадайце колькі год Пуціну ці Лукашэннка :) У Туркменістан і Узбекістане ўлада так сказаць эвалюцыйна змянілалася і ў нас зменіцца. А вось хто прыйдзе на змену гэта пытанне.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру