Суд па заяве пракурора абмежаваў жыхара Жлобінскага раёна ў наведванні гульнявых устаноў, удзеле ў азартных гульнях на 3 гады, паведамляе Генпракуратура.
Маці і жонка мужчыны распавялі пракуратуры, што жыхар Жлобінскага раёна не толькі расходаваў на азартныя гульні сваю зарплату, але і браў крэдыты. Матэрыяльна сям'і ён не дапамагаў, камунальныя паслугі не аплачваў, прадукты харчавання не купляў. Тым самым ён ставіў сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.
Мужчына прызнаў, што ён актыўна гуляе з 2013 года. Ён не пярэчыў, каб яму абмежавалі доступ да наведвання гульнявых устаноў.
Высветлілася, што малады чалавек неаднаразова браў крэдыты ў трох розных банках, пры гэтым жонка пра гэта нічога не ведала.
Пракурор падаў у суд заяву аб абмежаванні мужчыны ў наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях. Суд задаволіў гэтую заяву.