Тбіліскі гарадскі суд прызнаў былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі вінаватым у справе 2005 года аб збіцці дэпутата Валерыя Гелашвілі, піша «Грузія Online».

Па рашэнні суддзі, экс-прэзідэнт Грузіі асуджаны да 6-ці гадоў пазбаўлення волі. Міхаіл Саакашвілі таксама пазбаўлены на 2 гады і 3 месяцы права займаць пасады.

Саакашвілі вінавацяць у перавышэнні службовых абавязкаў з ужываннем гвалту і арганізацыі наўмыснага нанясення цяжкай шкоды здароўю Гелашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0