Фото 4 женщин из Беларуси с камер магазина Бедронка

З 27 сакавіка па 2 мая 2018 гады 4 жанчыны скралі з дзвюх крам Бедронка ў Беластоку прадукты на агульную суму 800 злотых (крыху больш за 200$). Факты крадзяжу зафіксавалі камеры назірання, якія знаходзіліся ў гандлёвых аб'ектах.

Паліцыя мела звесткі пра тое, што зладзейкі размаўляюць па-руску, таму фота з камер даслалі на пункты пропуску на мяжу.

Амаль 2 месяцы «банда» заставалася няўлоўнай, пакуль у панядзелак 25 чэрвеня 2 жанчыны не рызыкнулі з'ездзіць зноў у Польшчу. Супрацоўнікі польскай памежнай службы ў пункце пропуску Баброўнікі (сумежны ў Беларусі — Бераставіца) пры спробе ўезду ў Польшчу ідэнтыфікавалі дзвюх грамадзянак Беларусі і перадалі іх паліцыі.

Беларускі прызналіся ў злачынстве і падзяліліся інфармацыяй пра сваіх «каляжанак».

Неуловимые белоруски крали в Бедронке

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?