У парку Чалюскінцаў днём 28 чэрвеня ўпала кабіна каруселі «Калабок», піша Tut.by.
Атракцыён працуе, круцячыся па коле вакол восі на рэйцы. Кручэнне кабіны рэгулюецца з дапамогай трымальніка ўнутры. У кабінцы знаходзіцца два чалавекі. Пастаянны наведвальнік парку, які бачыў гэта, распавёў, што прыкладна ў 14.00 механізм у коле зламаўся, яно адскочыла. У кабіне знаходзіліся два падлеткі гадоў 15-17.
- Кабінка проста сышла з рэек і ўпала на зямлю. Былі іскры і вялікая паніка. Работнікі парку спынілі атракцыён, дасталі людзей, але там пацярпелых няма. Людзі былі замацаваны, таму яны не ўпалі. Але сам стан рэзкага падзення зверху ўніз нечаканы для любога чалавека. Людзі сыходзілі, сказалі, што будуць скардзіцца.
Пастаянны наведвальнік парку распавёў, што некаторыя кабінкі гэтага атракцыёна часта адключаныя і не працуюць.
Паводле інфармацыі на сайце парку, атракцыён выраблены ў жніўні 2009 года. Вытворца — сталічная кампанія «Белларайдз»