Joshua McKerrow, Baltimore Sun Media Group

Joshua McKerrow, Baltimore Sun Media Group

Напад на рэдакцыю газеты Capitol Gazette ў Анапалісе, непадалёк ад Вашынгтона, адбыўся днём 28 чэрвеня. Ахвярамі атакі сталі прынамсі пяцёра людзей, некалькі чалавек атрымалі раненні.

«Гэта была мэтанакіраваная атака на Capitol Gazette», — сказаў прадстаўнік паліцыі. У паліцыі апісалі здарэнне як «нешта накшталт вендэты», піша Boston Globe. Злачынца увайшоў у будынак з драбавіком і «пачаў шукаць сваіх ахвяр». Злачынцам аказаўся жыхар штата Мэрыленд, яму больш за 30 гадоў. Паведамляецца, што ён некалькі гадоў судзіўся з выданнем.

Як удакладніў прадстаўнік паліцыі Уільям Крампф, паведамленні аб тым, што ў будынку рэдакцыі было знойдзена выбуховае прыстасаванне, не адпавядаюць рэчаіснасці. У рэальнасці ў злачынца з сабой было некалькі дымавых шашак, якія ён выкарыстаў пры нападзе.

У рэдакцыю газеты раней паступалі пагрозы праз сацыяльныя сеткі. У той жа час пакуль невядома, ці былі яны звязаны з нападам.

Па словах крыніцы NBC, знаёмага з ходам расследавання, выявіць злачынцу здолелі з дапамогай праграмы па распазнанні твараў. Афіцыйна паліцыя гэтую інфармацыю не пацвердзіла. Тры крыніцы тэлеканала, паведамілі, што злачынца — 38-гадовы Джарад Рамас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?