Пра гэта паведаміў сёння журналістам член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан.

Такія навэлы прадугледжаны законапраектам аб змене некаторых кодэксаў. Карэкціроўкі датычацца цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а таксама Крымінальна-выканаўчага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў.

Цяпер шэраг злачынстваў караецца у тым ліку канфіскацыяй маёмасці. Яе плануецца замяніць штрафам. Але пры гэтым нажытыя злачынным шляхам грошы, маёмасць ўсё роўна будуць канфіскоўвацца. Прычым незалежна ад таго, на каго яно зарэгістравана, растлумачыў парламентарый.

Як паведамлялася, законапраект прадугледжвае папраўкі ў арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), якія прадугледжваюць зніжэнне ніжняй мяжы пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч.2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па ч.3.

Для вайскоўцаў і дзяржслужачых становіцца больш жорсткай крымінальная адказнасць за здраду дзяржаве. У выпадку прыняцця праекту закона ім будзе пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў. Зараз санкцыя аднолькавая для ўсіх — ад сямі да 15 гадоў.

У КК з'явіцца новы артыкул, які прадугледжвае адказнасць за прапаганду самагубства.

Такую норму ў заканадаўства вырашылі ўвесці з-за прэцэдэнтаў, звязаных з дзейнасцю дэструктыўных груп у сацыяльных сетках. Максімальная санкцыя за наўмыснае распаўсюджванне інфармацыі, якая здольная заахвоціць людзей пазбавіць сябе жыцця, - гэта арышт або абмежаванне волі да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?