Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко і былы міністр аховы здароўя заявіў журналістам, што не ведаў пра існаванне маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя, якую выявіў КДБ.
— Калі б ведаў, то меры былі б прынятыя, — заявіў ён.
Па словах Васіля Жарко, да яго пытанняў з боку следства не было. У тым, што здарылася ён сам вінаваціць «чалавечы фактар».
25 чэрвеня кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя. «За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 430 (атрыманне хабару), 431 (дача хабару) і 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ужытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, а ўсяго — больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са следствам», — сказаў кіраўнік КДБ